Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 9 кастрычніка ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў.

Ноччу і ў першую палову дня на большай частцы тэрыторыі туман. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Ноччу ў многіх раёнах замаразкі ад 0 да мінус 4°C, месцамі плюс 1—6°C, днём тэмпература паветра плюс 9—15°C, па паўднёвым захадзе да плюс 17°C.

У Мінску 9 кастрычніка пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Ноччу і ў першую палову дня туман. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Ноччу замаразкі ад 0 да мінус 2°C, тэмпература паветра днём плюс 11—13°C.

У наступныя двое сутак, 10—11 кастрычніка, у Беларусі воблачнае з праясненнямі надвор'е, пераважна без ападкаў, толькі па поўначы месцамі невялікі дождж. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер заходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—8°C, месцамі замаразкі ад 0 да мінус 3°C, днём плюс 9—16°C.

У Мінску 10 кастрычніка воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпература паветра ноччу плюс 2—4°C, днём плюс 9—11°C.

БелаПАН, фота photo.bymedia.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0