Жыхары завулка Тэлеграфнага спынілі незаконнае высяканьне занесеных ў Чырвоную кнігу дрэваў.

На мінулым тыдні супрацоўнікі Гораднязелянбуду пачалі высякаць грабовую алею ў завулку Тэлеграфным. У панядзелак іх сустрэлі мясцовыя жыхары і запатрабавалі адпаведныя дакумэнты. Пачуўшы адмову, выклікалі міліцыю. І тут выявілася наступнае: акт на высяканьне быў складзены яшчэ ў сакавіку гэтага году. Замоўцам выступіў Гарадзенскі ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы. Прычына – аварыйны стан дрэваў і знаходжаньне некаторых зь іх бліжэй чым 5 мэтраў да будынкаў. Аднак з дакумэнтаў стала вядома таксама і тое, што былі сьсечаныя тры дрэвы, якія згодна пляну мусілі застацца. Пакуль што высяканьне прыпынілі.

Варта адзначыць, што за час рэканструкцыі гістарычнага цэнтру Горадні высяканьне дрэваў займела масавы характар. Цалкам былі зьнішчаныя сквэры на Савецкай плошчы, на адзінай у горадзе пераходнай вуліцы Савецкай, часткова ў парку Жылібэра.

Паводле blog.grodno.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0