Сёньня ў Доме футболу адбылося чарговае пасяджэньне дысцыплінарнага камітэту Беларускай фэдэрацыі футболу.

На пасяджэньні разглядалася пытаньне аб выдаленьні варатара МТЗ‑РІПА Аляксандра Сулімы за агрэсіўныя паводзіны у адносінах галоўнага судзьдзі матчу ягонага клюбу і наваполацкага «Нафтану».

У выніку разгляду рапарта галоўнага судзьдзі, пратаколу і відэазапісу матчу, а таксама з улікам пісьмовай заявы А.Сулімы, у якім ён прынёс выбачэньні за свой учынак, камітэт прыняў рашэньне дыскваліфікаваць футбаліста на адзін год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?