У Слуцку праходзіў казацкі круг гарадзкога аддзелу Ўсебеларускага аб’яднаньня казацтва. Слуцкія казакі падводзілі вынікі дзейнасьці за год. Галоўнымі клопатамі былі пытаньні адраджэньня казацтва, выхаваньне моладзі і адлучэньне яе ад нэгатыўных уплываў вуліцы. Усе, вядома, размаўлялі па‑расейску. Нечаканым для невялікага гурту мясцовых казакоў была прысутнасьць прадстаўніка райвыканкаму, сьвятара, іншых акруговых атаманаў.

Але што адраджаць, калі на Случчыне ні пры адным з уладарыўшых тут у ХІV—XVIII стст. князёў не было ў войску казакоў. Ад татараў‑крымчакоў, запаросцаў, маскоўскіх заваёўнікаў горад баранілі «выбранцы» — жыхары блізкіх ад Слуцку вялікіх вёсак Лучнікі, Бранавічы і Варкавічы.

Казакі ж зьявіліся за расейскім часам. Калі ў вёсках у 1905—1907 гады ўсчыналіся сялянскіх бунты, улады накіроўвалі туды для ўціхамірваньня казакоў з нагайкамі. У памяць аб іх знахо¬джаньні тут адна зь вялікіх вуліц Слуцку называлася Казацкай. Бальшавікі перайначылі яе ў Чырвонаармейскую, яна такой застаецца і сёньня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?