У бліжэйшыя выходныя дні ў Беларусі захаваецца ўмерана цёплае надвор’е, дажджоў будзе няшмат. Пра гэта паведаміла галоўны сіноптык Белгідраметцэнтар Вольга Фядотава.

У суботу чакаюцца невялікія дажджы, пераважна па паўночнай частцы Беларусі. Уначы і зранку ў асобных раёнах туман. Вецер заходні і паўднёва‑заходні ўмераны. Тэмпература ў ноч на суботу +4…+10, удзень — 10…15 цяпла.

У нядзелю невялікія дажджы прагназуюцца пераважна ў паўночна‑ўсходніх рэгіёнах Беларусі. Уначы і зранку будуць туманы. Уначы тэмпература будзе ад 4 да 10 цяпла, а ўдзень будзе хістацца ад +11 на поўначы да +18 на поўдні краіны.

Фядотава: На пачатку наступнага тыдня характар надвор’я істотна не зменіцца. Будзе ўмерана цёпла. Начная тэмпература — ад 4 да 10 цяпла, удзень ад 9 да 16. Дажджы будуць кароткачасовымі і пройдуць толькі ў асобных раёнах краіны.

Па словах сіноптыкаў, сапраўдныя восеньскія дажджы пачнуцца з сярэдзіны наступнага тыдня.

Эўрарадыё, фота photo.bymedia.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0