16 кастрычніка ў парафіі Св. Андрэя Апостала ў в. Нарач (Мядзельскі раён) Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч асвеціць помнік Слузе Божаму Яну Паўлу ІІ.

Гэта падзея прымеркавана да 30‑й гадавіны распачацця Пантыфікату Вялікага Папы. Помнік вышынёю ў 2,3 м будзе ўстаноўлены каля касцёла. Асвячэнне адбудзецца пасля святой Імшы а 18.45 (час абрання Папы Яна Паўла ІІ).

18 кастрычніка 2008 г. у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі будзе асвечаны бюст Яна Паўла ІІ. Абрад асвячэння адбудзецца падчас сімпозіума з нагоды 30‑годдзя з дня распачацця яго Пантыфікату. Пасля бюст будзе размешчаны ў капліцы Святой Тройцы.

Да гэтага часу помнікі Слузе Божаму Яну Паўлу ІІ былі ўстаноўлены ўжо ў 7 гарадах Беларусі: Мосары, Маладзечне, Валожыне, Ракаве, Шуміліне, Мёрах і Віцебску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?