Адна камбаджыйская пара, відаць, зразумела літаральна закон, паводле якога пасьля разводу маёмасьць дзеліцца папалам. Разышоўшыся месяц таму пасьля 18 гадоў шлюбу, пара прыйшла да пагадненьня, што іх драўляны дом мусіць быць расьпілаваны на дзьве роўныя часткі.

Каторы час пасьля разводу экс-муж прыйшоў разам са сваякамі: піламі яны расьпілавалі дом папалам. Потым мужчына зьвез сваю палавіну і усталяваў яе ля дому бацькоў, 500 метраў ад фундамэнту.

Жонка заўважыла, што «учынак мужа вельмі дзіўны, але такая была яго воля».

А дзеткі? Жанчына прызналася, што праз праз учынак бацькі дзеці саромеюцца ісьці ў школу і ў дадатак ніяк ня могуць прывыкнуць да дому, які раптам паменшаў удвая.

«Расьпілаванае гняздо» (Фота-АР)

«Расьпілаванае гняздо» (Фота-АР)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?