У пятніцу на паліўных біржах была зафіксаваная самая нізкая за гэты год цана на нафту.

Сыравіна таньнее з-за страхаў, што паглыбленьне фінансавага крызысу прывядзе да рэцэсіі сусьветнай гаспадаркі, тлумачаць маклеры біржаў. У пятніцу на паліўных біржах была зафіксаваная самая нізкая за гэты год цана на нафту. Лёгкая нафта WTI на біржы NYMEX у Нью-Ёрку (пастаўкі на лістапад) патаньнела на $5,46 — да $81,13 за барэль.

Лістападаўскія ф'ючэрсы на нафту стандартнага гатунку Brent страцілі ў цане $4,28 да $78,38 за барэль.

На мінулым тыдні нафта патаньнела на 12%, а ў параўнаньні з рэкорднай ліпеньскай цаной у $147,27, занатаванай сёлета 11 ліпеня, яна патаньнела на 44%.

СП, паводле gazeta.pl

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0