Шэраг беларускіх банкаў часткова ці цалкам спыніў выдачу валютных крэдытаў грамадзянам на набыццё тавараў. У першую чаргу гаворка ідзе аб банках, якія належаць замежным інвестарам.

Яны спынілі выдачу валютных крэдытаў грамадзянам на набыццё тавараў, аўтамабіляў і будаўніцтва жылля. У асноўным гэта закранула крэдыты ў далярах ЗША. У беларускіх рублях крэдыт атрымаць сёння можна, аднак і іх выдаюць неахвотна, спрабуючы максімальна завысіць стаўку.

Ва ўмовах дэфіцыту ліквіднасці ў выніку сусветнага крызісу банкі хочуць спыніць рост сваіх крэдытных партфеляў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?