МВФ у чацьвер апублікаваў несуцяшальны эканамічны прагноз для Ўкраіны. Рост ВУП у 2009 годзе можа скласьці ўсяго 2,5 %. Гэта было б балючае падзеньне супраць 6 % у 2007 годзе i 8 % у 2006-м. Фатальную ролю адыгрывае 20-працэнтавая інфляцыя, дэфіцыт бягучых рахункаў, а галоўнае — падзеньне цэнаў на сталь на сусьветным рынку. Мэталюргія забясьпечвае 27 % ВУП краіны. Тым часам заводы абмяжоўваюць вытворчасьць, пагасілі ўжо каля паловы доменных печаў.
Фатальныя справы ўкраінскай эканомікі 1
МВФ апублікаваў несуцяшальны прагноз.