Моладзевая зборная Беларусі па футболе ў пятніцу ў Антальі правяла першы матч плэй‑оф да чэмпіянату Эўропы. Супернікамі нашых хлопцаў былі турэцкія футбалісты.

Гаспадары на працягу ўсяго матчу валодалі гульнявой ініцыятывай. Аднак забіць змаглі толькі аднойчы. На пятнаццатай хвіліне адзначыўся Сэрджан Йылдырым, аднаклюбнік нашага Макса Рамашчанкі з «Бурсаспору». Забіць болей туркам не дазволіў варатар Часноўскі і абарона.

Матч у адказ пройдзе 14 кастрычніка на барысаўскім гарадзкім стадыёне. У нашых яшчэ застаюцца неблагія шанцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0