Узброеныя сілы Беларусі гатовыя да пераходу на аднагадовы тэрмін службы і, адпаведна, да зніжэння тэрміну службы для асобных катэгорый вайскоўцаў, заявіў міністр абароны Леанід Мальцаў 10 кастрычніка на пасяджэнні пастаянна дзейнага семінара для прадстаўнікоў СМІ, якія асвятляюць ваенную тэматыку.

Цяпер працягласць тэрміновай службы ў Беларусі складае 18 месяцаў. 12 месяцаў служаць грамадзяне, якія маюць вышэйшую адукацыю, шэсць месяцаў — грамадзяне, якія скончылі ваенныя факультэты грамадзянскіх ВНУ, але не атрымалі афіцэрскія званні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?