На думку прэзыдэнта Польшчы Леха Качынскага, місія кіраўніка польскага МЗС у Беларусі скончылася канфузам.

«Параза Сікорскага палягае на тым, што пасьля ягонай паездкі ў Беларусь ніводнага прадстаўніка апазыцыі — гавару гэта з пэўнымі скаротамі — у парлямэнце няма», — заявіў Качынскі ў гутарцы з польскімі журналістамі.

Ён падкрэсьліў, што «разьлічвае на перамены ў Беларусі», але — у ягоным меркаваньні — найперш мусяць быць гарантыі рэальных зьменаў зь беларускага боку і толькі пасьля — саступкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?