Фабіё Капэла: Зборная Беларусі мне нагадвае лёнданскі «Арсэнал»

Галоўны трэнэр зборнай Англіі Фабіё Капэла напярэдадні гульні адборачнага цыклю да чэмпіянату сьвету 2010 году супраць Беларусі заявіў, што вызначыцца з складам толькі пасьля таго, як стане вядома ці зможа згуляць абаронца Джон Тэры.

Таксама дон Фабіё ня лічыць, што ў Менску ягоную каманду чакае лёгкі матч. «Нават у адсутнасьць Глеба беларусы ўяўляюць вельмі вялікую небясьпеку. Я параўнаў бы гэтую каманду зь лёнданскім «Арсэналам». Беларускія футбалісты бліскуча гуляюць у пас, яны вельмі хуткія і тэхнічныя. Лічу, што нам варта перасьцерагацца нашых апанэнтаў», — кажа Капэла.

Нагадаем, што гульня пройдзе ў Менску 15 кастрычніка а 21:30.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?