Сотні настаўнікаў польскай мовы не дазволілі прыехаць у Горадню на канцэрт, арганізаваны з удзелам Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс.

Як паведаміў Юзаф Пажэцкі, намесьнік старшыні Саюза палякаў Беларусі, запрашалі больш за дзьвесьце настаўнікаў, але прысутнічала толькі прыблізна палова. Ён патлумачыў, што некаторым зь іх не дазволілі паехаць, для іншых зрабілі ў гэты дзень мерапрыемствы, напрыклад, мэтадычную канфэрэнцыю ў школе з польскай мовай навучаньня ў Горадні і нават экскурсію на Аўгустоўскі канал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?