Нацыянальны банк Украіны абмежаваў ліквіднасьць банкаўскіх дэпазытаў.

Згодна з рашэньнем, банкі павінны пазьбягаць датэрміновай выдачы дэпазытаў, раней часу, пазначанага ва ўмове. Абмежаваньні не датычаць дзяржаўных аблігацый, апэрацый на банкаўскім рынку і дэпазытаў, час выдачы якіх паводле ўмовы надышоў.

Адначасова Нацбанк Украіны ўвёў гранічныя вілкі абменнага курсу валютаў у межах плюс-мінус 5 % ад афіцыйнага курсу.

Украіна перажывае цяжкія эканамічныя часы ў сувязі з сусьветных фінансавым крызісам. Зьнізіліся продажы асноўнага экспартнага тавару: сталі. Адначасова пагоршылася фінансавае становішча шэрагу банкаў, упалі цэны на нерухомасьць, што прывяло да ўзьнікненьня панічных настрояў укладчыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?