Леха Качыньскага не браць удзел у саміце Еўрапейскага савета 15—16 кастрычніка ў Бруселі.

Як паведамляе агенцтва Франс Прэс, у інтэрв’ю польскаму радыё Сікорскі заявіў, што на месцы Качыньскага павінен быць «хтосьці, хто лепш разбіраецца ў фінансах». «Спадар прэзідэнт, на каленях прашу: забудзьце! Не ездзіце! Не аслабляйце пазіцыю краіны на такім важным саміце!» — заявіў кіраўнік МЗС Польшчы.

Лех Качыньскі, вядомы сваёй кансерватыўнай пазіцыяй і еўраскепсісам, адмаўляецца ўступіць просьбам урада дэлегаваць ад Польшчы прэм’ер‑міністра Дональда Туска і міністра фінансаў Яна Растоўскі. Нягледзячы на пазіцыю прэзідэнта, Туск выключыў яго ўдзел у саміце, бо знешняя палітыка — прэрагатыва ўрада.

Р.Сікорскі ўказаў, што асноўная тэма саміта Еўрапейскага савета — пераадоленне сусветнага фінансавага крызісу. «Наш прэм’ер разбіраецца ў эканоміцы, а міністр фінансаў — прызнаны ў Еўропе спецыяліст па макраэканоміцы», — настойвае польскі міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?