У часе сьвята паэзіі, ініцыятарамі якога былі грамадзкае аб’яднаньне «Рускае таварыства», праўладны Саюз пісьменьнікаў Беларусі (яго узначальвае Мікалай Чаргінец) і генэральнае консульства Расеі ў Берасьці, каля 30 маладых людзей прыйшлi да прыступкаў галоўнай бiблiятэкi Берасьця з беларускамоўнымi кнiжкамi. Зьмясцiўшы на адным з бакоў кнiжкi па лiтары, удзельнікі акцыі стварылі ланцуг, каб можна было прачытаць выразы «Не саюзу» i «Не Чаргiнцу».

Мэту сваёй акцыі прыхільнікі беларускага слова патлумачылі тым, што ў дзень славянскага пiсьменства i культуры ў многіх краінах, дзе адзначаецца гэтае сьвята, традыцыйна шануюць выбітных прадстаўнікоў роднай літаратуры і ўзгадваюць пра народную спадчыну. Таму берасьцейская моладзь прыйшла да бiблiятэкi з кнiгамi па беларускай гiсторыi, з творамi Быкава i Купалы, з Бiблiяй Скарыны.

Што да афіцыйнага мерапрыемства, дык яно адбывалася цалкам па-расейску.

Радыё Свабода

Фота з суполкі by_mob:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0