Старшыня Кансэрватыўна‑Хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк лічыць, што прыпыніўшы санкцыі супраць Беларусі, Рада міністраў ЭС прыняла правільнае рашэньне.

З. Пазьняк: Гэта правільнае рашэньне. Апошнія гады, пасьля 2004 году, сустракаючыся з эўрапарлямэнтарамі, я заўсёды ім казаў, каб яны паспрыялі Беларусі, каб гэтыя санкцыі адмянілі. Гэта было абсалютна недарэчнае рашэньне.

Санкцыі заганяюць намэнклятуру ў Расею. Нам гэта нявыгадна.
Гэтае рашэньне нічога, апрача шкоды, не прынесла.

Паводле Пазьняка, наступнымі крокамі Эўрасаюзу павінна быць адмена эканамічных санкцыяў і спрашчэньне працэдуры атрыманьня шэнгенскіх візаў для грамадзянаў Беларусі.

З. Пазьняк: Народ тут абсалютна невінаваты, ён абсалютна ні пры чым. Тым часам ЭС выбудаваў «жалезную заслону»: вельмі дарагія візы для беларусаў, іх вельмі цяжка атрымаць. Пару тыдняў таму я быў на беларуска‑літоўскай мяжы й бачыў гэты жалезны плот — гэта 900 км і ЭЗ гэта фінансуе. Такога ня было нават пры Савецкім Cаюзе. Увогуле ўся гэтая

дэмакратыя й правы чалавека, пра якія кажа Эўрасаюз — у гэтай дэмакратыі няма месца для беларускага народу. Наступная задача — знайсьці гэтае месца.
Беларускаму народу трэба яго культура, незалежнасьць, мова, спадчына. У той час, калі ўсё гэта вынішчаецца рэжымам, пра гэта ні гучыць ані слова.

Зянон Пазьняк не спадзяецца, што адмена санкцыяў супраць чыноўнікаў прынясе імгненны вынік, але, паводле яго, гэта можа паспрыяць зьмене інтарэсаў кіроўнай намэнклятуры, больш шчыльнай супрацы з Эўропай. «Чым больш будзе кантактаў з Эўропай, тым менш мы будзем залежныя ад Масквы» — лічыць палітык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?