На паседжаньні 14 кастрычніка Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў 55 членаў савету рэспублікі нацыянальнага сходу чацьвёртага скліканьня.

З 3 па 10 кастрычніка мясцовыя саветы дэпутатаў базавага ўзроўню ў кожнай вобласьці і дэпутаты Мінскага гарадзкога савету дэпутатаў абіралі членаў верхняй палаты парлямэнту ад сваіх рэгіёнаў. У кожнай вобласьці было выбрана па восем сэнатараў. У Менску — толькі сем, таму што протаіерэй Фёдар Поўны адмовіўся вылучацца. У сувязі з гэтым у сталіцы пройдуць паўторныя выбары.

Сярод зарэгістраваных Цэнтрвыбаркамам членаў савету рэспублікі — сьпікер верхняй палаты Генадзь Навіцкі, старшыня палаты прадстаўнікоў Вадзім Папоў, старшыня праўленьня ААТ «ААБ «Беларусбанк» Надзея Ермакова, былы пасол у Канадзе Ніна Мазай, намесьнік дырэктара Інстытуту дзяржаўнай службы Антаніна Морава, першы намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Анатоль Рубінаў, намесьнік старшыні Вышэйшага гаспадарчага суду Яўген Смірноў, генэральны дырэктар СТАА «Марка» Мікалай Мартынаў і іншыя.

Савет Рэспублікі складаецца з 64 чалавек. Да абраных на рэгіянальным узроўні сенатараў павінны далучыцца восем чалавек, прызначаных Лукашэнкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?