Ва ўпраўленьні ўнутраных справаў на транспарце МУС Беларусі паведамілі, што чакаюць прыбыцьця ў Менск на гульню нацыяльнай зборнай нашай краіны і Англіі 2,8 — 3 тысячы заўзятых з Туманнага Альбіёну.

14 кастрычніка ў Менск ўжо прыбыло тры чартэрных рэйсы зь Вялікабрытаніі, чакаецца яшчэ два. Адзін рэйс прызначаны на заўтра. Калі ўсе самалёты будуць запоўненыя, то ў Менск прыляціць 2 тысячы англійскіх фанатаў. Частка балельшчыкаў ляціць да Вільні, а потым дабіраецца да беларускай сталіцы чыгункай. Гэта — каля 1 тысячы чалавек.

Як заявілі ў УУСТ, падразьдзяленьне транспартнай міліцыі, у тым ліку спэцрота хуткага рэагаваньня пераведзеныя на ўзмоцнены варыянт нясеньня службы.

Якіх‑небудзь здарэньняў, зьвязаных з заўтрашнім матчам, пакуль не зафіксавана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?