Прыярытэтнай для будаўніцтва АЭС у Беларусі застаецца Астравецкая пляцоўка (Гродзенская вобласць).Пра гэта старшыня прэзідыума НАНБ Міхаіл Мясніковіч заявіў журналістам 14 кастрычніка падчас адкрыцця ў Мінску выставы EnergyExpo.
Другой па прыярытэтнасці, паводле яго слоў, з'яўляецца Краснапалянская (Чавускі раён Магілёўскай вобласці), трэцяй — Кукшынаўская пляцоўка (Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці).
Старшыня прэзідыума НАНБ патлумачыў, што
Астравецкая пляцоўка найбольш выгадная «ў пытаннях супраціўлення грунтоў».