На 91-м годзе жыцця 14 кастрычніка ў Віцебску памёр старэйшы ў горадзе жывапісец Пётр Явіч — вучань Юр'я Пэна, удзельнік вайны.

Як паведамілі БелаПАН у аддзеле культуры Віцебскага гарвыканкама, грамадзянская паніхіда і развітанне з мастаком адбудзецца 16 кастрычніка з 11 да 12 гадзін у Віцебскім абласным мастацкім музеі.

П. Явіч нарадзіўся ў 1918 годзе ў венгерскім горадзе Цераксентміклаш, у дзяцінстве разам з бацькамі пераехаў у Віцебск, дзе пражыў больш як 70 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?