Урад спадзяецца, што ўсяго за 2008 год у эканоміку Беларусі прыцягне рэкордныя $7 млрд замежных інвестыцый.Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі першы намеснік міністра эканомікі Беларусі Пётр Жабко.
У лік галоўных інвестараў у Беларусь уваходзяць Расія (33,2 працэнта аб'ёму валавых замежных інвестыцый, што надышлі ў студзені-чэрвені 2008 года), Швейцарыя (20,2 працэнта), Вялікабрытанія (14,2 працэнта) і Аўстрыя (10,7 працэнта).
Колькасць сумесных і замежных прадпрыемстваў на пачатак 2008 года складала больш як 4,2 тыс., а за год яна ўзрасла на 10 працэнтаў.