Антыманапольная камісія Еўрасаюза абвінаваціла трох імпарцёраў бананаў Chiquita, Dole і Weichert у стварэнні картэльнай змовы ў перыяд з 2000 па 2002 год і наклала на іх штраф у 60,3 млн. еўра.
Як паведамляе антыманапольнае ведамства, імпарцёры бананаў штотыднёва тэлефанавалі адзін аднаму і ўзгаднялі адпускную цану ў залежнасці ад умоў надвор'я і іншых фактараў, якія маглі б паўплываць на расцэнкі. У адпаведнасці з дзейнымі на той момант правіламі імпарцёры прадукцыі павінны былі кожны чацвер аб'яўляць цану на бананы на наступны тыдзень.
0
0
0
0
0
0