Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, у 1.30 аўтамабіль «Додж Стратус», якім кіраваў без правоў вучань 11‑га класа сталічнай школы, перакуліўся пры ўездзе на плошчу Бангалор з боку вуліцы Багдановіча.

У выніку ДТЗ загінулі малады чалавек 1990 года нараджэння і дзяўчына 1987 года нараджэння, якія былі ў машыне. Вадзіцель з месца здарэння ўцёк. Яго асоба ўстаноўлена. Вядома, што гэты юнак ужо двойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне самаходам у п’яным выглядзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?