Стаўка рэфінансавання і дысконтная стаўка Нацыянальнага банка Беларусі з 1 чэрвеня будуць зніжаны на 0,5 працэнтнага пункта да 10,5 працэнта гадавых. Такое рашэнне прынята праўленнем галоўнай банкаўскай установы краіны і замацавана пастановай ад 24.05.2006 нумар 77.

Як паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка, чарговае зніжэнне ўзроўню ставак праводзіцца ў адпаведнасці з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2006 год і з улікам тэндэнцый агульнаэканамічнай і фінансавай стабільнасці. Зніжэнне ставак накіравана, перш за ўсё, на далейшае змяншэнне кошту крэдытаў банкаў і пашырэнне іх даступнасці для насельніцтва і прадпрыемстваў.

На думку спецыялістаў Нацбанка, зніжэнню ставак садзейнічае ў першую чаргу істотнае скарачэнне ўзроўню інфляцыі. Нагадаем, за студзень-красавік бягучага года прырост індэкса спажывецкіх цэн склаў 2,5 працэнта (0,6 працэнта ў сярэднім за месяц) супраць 3,2 працэнта (0,8 працэнта ў сярэднім за месяц) за аналагічны перыяд 2005 года.

Пры гэтым з улікам абменнага курсу беларускага рубля па-ранейшаму захоўваецца значнае перавышэнне ўзроўню даходнасці ад размяшчэння ў банках грашовых сродкаў у рублёвыя ўклады над даходнасцю ад іх захоўвання ў замежнай валюце.-э-

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0