Лідэр ініцыятывы «Маладая Беларусь» Артур Фінькевіч быў арыштаваны сёньня ў Менск супрацоўнікамі АМАПу.

Як паведамілі паплечнікі Артура Фінькевіча, актывіста затрымалі а 18:30 на вуліцы Інтэрнацыянальнай, недалёка ад Кастрычніцкай плошчы. Да яго пад’ехаў аўтамабіль УАЗ, з машыны выбеглі супрацоўнікі АМАПу, схапілі Фінькевіча і павезьлі ў невядомым накірунку.

Арышт моладзевага лідэра можа быць зьвязаны з тым, што сёньня ў Беларусі адзначаецца Дзень салідарнасьці. Раней актывіст заяўляў ў СМІ, што ў Менску плянуюцца мірныя акцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?