Эклектыка — адзін з праектаў пяцізоркавага гатэля «Кэмпінскі»
(каляж з сайту бэльгійскага архітэктурнага бюро M. & J-M. Jaspers - J. Eyers & Partners)
Ля менскага Палацу Моладзі ўжо каторы месяц цягнецца ўгору
новы будынак расейскай амбасады.
Ад «Ітэры Таўэрз» вуліцу Танка можа ўратаваць
хіба сусьветны фінансавы крызіс.
Пытаньне стылю новай архітэктуры з улікам гістарычных адметнасьцяў цэнтраў гарадоў зьяўляецца заўсёды няпростай задачай для архітэктараў. На прыклад у Рыме цяжка будзе знайсьці месца для новай будоўлі, каб не парушыць гістарычную панараму. Побач з Калізэям недарэчна будзе выглядаць гмах са шкла і бэтону. Але ў сусьветнай практыцы ёсьць прыклады, калі ў сталічных гарадах (у Лёндане, Бэрліне і Токіо) гістарычныя пабудовы суладна жывуць у падсуседзях з сучаснай высокай архітэктурай. Будаўніцтва новых асобных будынкаў і цэлых ансамбляў у такіх гарадах у кожным канкрэтным выпадку трэба рупліва аналізаваць.
У Менску, дзе ідзе пастаяннае разьвіцьцё цэнтру, досьвед сусьветных сталіц можа моцна прыдасца. Напрыклад, існуе праблема вэртыкальнага вэктара цэнтру Менску, якая б завяршыла фармаваньне горадабудаўнічага ансамбля Кастрычніцкай плошчы і прылеглай да яе тэрыторыі. Разьвязаньнем гэтай задачы ня раз займаліся беларускія і замежныя архітэктары. Большасьць зь іх сыходзяцца ў думцы, што гэта будзе хмарачос, але канчатковае аблічча яго пакуль ня знойдзенае. Перавага Менску перад тым жа Рымам, што ў новых будынках неабавязкова паўтараць стыль суседніх будынкаў, а таму новы хмарачос на Кастрычніцкай не павінны прыпадабняцца да Палацу прафсаюзаў і Палацу Рэспублікі.
Пакуль новыя праекты ў цэнтры беларускай сталіцы ўражваць збольшага на паперы. А таксама зьдзіўляюць назвы праектаў: «Ітэра Таўэрз» (два хмарачосы на Танка), «Калізэй» (працоўная назва шматкватэрнага дома ў непрыкметнай, але даволі блізкай да цэнтру Грушаўцы), «Усходняя брама Менску» (група гмахаў ля нацбібліятэкі), «Голд Сіці» ( вялізны справавы і гандлёва-забаўляльны цэнтар насупраць станціі мэтро «Барысаўскі тракт»). Выключэньне ў гэтым шэрагу назваў — новы праект шматфункцыянальнага комплексу ва Ўруччы. Яго назва ня менш пампэзная, але, так бы мовіць, больш прытутэйшаная — «Радзівіл-Хол». Дарэчы, кампанія «Гіпэрком», што апекуецца праектам, ужо ашчасьлівіла менчукоў, як на думку архітэктараў, не зусім ўдалым бізнэс-цэнтрам «Няміга-Сіці».
ЛК, паводле darrius.livejournal.com. На гэтым сама блогу знойдзеце шмат іншае інфармацыі аб новых архітэктурных праектах у сталіцы.