Птах, што колісь набыў імідж палахліўца, дзякуючы іранскім кухарам, можа атрымаць рэбрэндынг вобраза — зрабіцца сымбалем кулінарнага натхненьня.

Група шэф-кухараў і іх памочнікаў сабраліся ўчора ў гарадзкім парку ў цэнтры Тэгерану, з мэтаў згатаваць найвялікшую ў сьвеце страусавую канапку . Дзеля гэтага ў парк прывезьлі тысяча кіляграмаў зваранага страусавага мяса, зь якога «выбрукавалі» дарожку даўжынёй паўтара кілямэтры.

Імпрэзу ладзіла гарадзкая рада Тэгерану супольна з уладарамі тамтэйшых птушкафабрык. Тандэм жадае падахвоціць іранцаў спажываць менавіта мяса страусаў. У Іране людзі аддаюць перавагу ялавічыне, бараніне і часам нават вярблюжаціне. Але, у адрозьненьні ад апошніх трох, страусяціна — менш тлустая, багацейшая бялкамі і жалезам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?