Работа над праектам канстытуцыйнага акта саюзнай дзяржавы завершана, паведаміў старшыня палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Беларусі Вадзім Папоў.

«Беларуска‑расійская рабочая група па падрыхтоўцы праекта канстытуцыйнага акта саюзнай дзяржавы поўнасьцю завяршыла ўзгадненьне гэтага дакумэнту, — сказаў ён. — Праект перададзены ў вышэйшы дзяржсавет саюзнай дзяржавы».

Вадзім Папоў ня выключыў, што праект канстытуцыйнага акта можа быць разгледжаны на бліжэйшым пасяджэньні вышэйшага дзяржсавету (3 лістапада).

Сьпікер ніжняй палаты беларускага парлямэнту нагадаў, што раней былі распрацаваны некалькі праектаў канстытуцыйнага акту, у якіх зьмяшчаліся самыя радыкальныя прапановы. У адпаведнасьці з некаторымі зь іх прапаноўвалася стварэньне канфэдэратыўнай дзяржавы, увядзеньне пасады прэзыдэнта саюзнай дзяржавы. «У распрацаваным намі праекце ўсе гэтыя пытаньні вырашаюцца ў адпаведнасьці з дагаворам аб стварэньні саюзнай дзяржавы», — падкрэсьліў Вадзім Папоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?