20 кастрычніка, панядзелак

Мэмарыяльны комплекс «Яма», вуліца Заслаўская

Цырымонія ўскладаньня кветак з удзелам кіроўных органаў дзяржаваў, прадстаўнікоў дыпляматычнага корпуса, традыцыйных рэлігійных аб’яднаньняў, грамадзкасьці.

21 кастрычніка

11.00-12.00 Жалобнае шэсьце ў памяць аб ахвярах Галакосту ў Беларусі па тэрыторыі былога Менскага гета ад «Гістарычнай майстэрні» па вул. Сухой да Мэмарыяльнага копмлекса «Яма» па вул. Заслаўскай.

12.00-13.00 Жалобны мітынг на «Яме».

22 кастрычніка

10.00-11.00 Адкрыцьцё мэмарыяльнага каменя ў памяць аб дэпартаваных і зьнішчаных у Менскім гета габрэяў г. Кёльна.

14.00-18.00 Менскі Міжнародны адукацыйны цэнтар імя Ёханэса Рау

Міжнародны навуковы сымпозіюм «Вывучэньне гісторыі Галакосту ў Нямеччыне і Беларусі».

Музэй гісторыі і культуры габрэяў Беларусі.

Адкрыцьцё выставы: «Помнікі памяці» (помнікі Галакосту ў Беларусі).

20.00-22.00 Кінатэатар «Перамога»

Вечар дакумэнтальнага кіно.

23 кастрычніка, чацьвер

10.00-11.00 Адкрыцьцё памятнага знаку на месцы зьнішчэньня больш чым 14000 габрэяў менскага гета, загіблых ва ўрочышчы Тучынка (у раёне Кальварыйскіх могілак).

11.00-12.00 Менскі габрэйскі грамадзкі дом

Круглы стол па праблемах вывучэньня і захаваньня памяці аб Галакосьце.

11.00-13.00 Менская абласная бібліятэка ім. А.С. Пушкіна

Адкрыцьцё выставы твораў Лазара Рана «Менскае гета».

15.00-17.00 Менскі габрэйскі грамадзкі дом

Выстава і прэзэнтацыя кніг, прысьвечаных Галакосту ў Беларусі

Да таго ж, 15 кастрычніка ў музэі Вялікай Айчыннай вайны (пр. Незалежнасьці, 25а) адчынілася выстава «Менскае гета».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0