Прынц Гары (фота - Reuters)

Прынц Гары (фота - Reuters)

Паводле сацыялягічнага апытаньня, якое ладзілася ў Брытаніі, гомасэксуалы ахвотней пайшлі б на спатканьне з прынцам Гары, а не зь ягоным старэйшым братам Ўільямам. Сваё жаданьне спаткацца з маладзейшым прынцам выказалі больш за траціну апытаных. Спадкаемца прастолу атрымаў усяго толькі 23 адсоткі. Не хацела б апынуцца на рамантычным вечары ні з адным з прынцаў — 30 адсоткаў.

Разам з тым, прынц Уільям можа суцешыцца навіною, што Кейт Мідлтан, ягоная сяброўка, атрымала званьне найжаданай дзяўчыны на рамантычным спатканьні сярод брытанскіх лесьбіяк. Гарына ж сяброўка атрымала толькі 18 працэнтаў.

Апытаньне «Прынц маіх мараў» было арганізаванае службай знаёмстваў «Гей-фаршып», якое арыентуецца на сэкс-мяншыні. «Уільям і Гары павінны цешыцца з таго факту, што выклікаюць такія моцныя пачуцьці ў сваіх падданых», — зазначыў прэсавы сакратар службы Адрыян Джыліян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?