У Варшаве адбылася сустрэча са знакамітым беларускім паэтам Славамірам Адамовічам. На спатканьні прысутнічала ў асноўным моладзь, студэнты праграмы Каліноўскага. Славамір ужо 6 год жыве за мяжой Беларусі, а менавіта ў Нарвегіі, дзе атрымаў гуманітарны прытулак.

Як адзначыў на сустрэчы паэт: «На цяперашні момант Беларусь выратуюць толькі радыкальныя мэтады барацьбы з існуючай сытуацыяй, але гэтыя мэтады павінны ісьці побач з адраджэньнем беларускай творчай інтэлігенцыі». На працягу дзьвюх гадзін Славамір Адамовіч азнаёміў усіх прысутных са сваімі вершамі. Былі прачытаныя радкі з «Турэмнага дзёньніка», напісанага Славамірам у вязьніцы. Асабліва прыцягнуў увагу верш «Што такое вайна», напісаны ў сувязі з апошнімі падзеямі ў Грузіі.

На працягу тыдня Славамір плянуе праехаць па Эўрасаюзе, сустракаючыся з чытачамі-беларусамі. Сустрэча са Славамірам Адамовічам была арганізавана ініцыятывай БНП (Беларуская Нацыянальная Памяць).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?