У выніку атручэння чадным газам у Мінску загінула сям’я падпалкоўніка міліцыі, паведаміў БелаПАН начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

Як паведаміла БелаПАН прэс‑афіцэр Першамайскага РУУС сталіцы Наталля Аўласенка, днём 19 кастрычніка па месцы жыхарства, у доме па вуліцы Валгаградскай, без бачных прыкметаў гвалтоўнай смерці былі знойдзеныя трупы мужчыны, 1968 года нараджэння, яго жонкі, таксама 1968 года нараджэння, і іх сына, 1992 года нараджэння.

Устаноўлена, што смерць наступіла ў выніку няшчаснага выпадку — атручэння чадным газам.

У кватэры таксама быў знойдзены мёртвы сабака.

Праверку па дадзеным факце праводзіць пракуратура Першамайскага раёна.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0