Герой аўторка, гулец «Вільярэалу» Хасэба Льёрэнтэ (Joseba Llorente). Выйшаў на замену,і за 17 хвілін аформіў хет-трык, Фота uefa.com

Герой аўторка, гулец «Вільярэалу» Хасэба Льёрэнтэ (Joseba Llorente). Выйшаў на замену,
і за 17 хвілін аформіў хет-трык, Фота uefa.com

У васьмі аўторкавых матчах Лігі чэмпіёнаў каманды забілі 36 мячоў, г.зн. у сярэднім па 4,5 мяча на гульню. У Вільярэале гледачы пабачылі дзевяць галоў, у Бухарэсьце – восем, у Стамбуле – сем галоў.

Меней, чым у матчы «Зэніт» — БАТЭ было галоў толькі ў Порту, дзе дынамаўцы Кіева адолелі мясцовы аднайменны клюб зь лікам 1:0.

Група «E»: Манчэстар Юнайтэд — Сэлтык — 3:0 (Бэрбатаў — 30, 51, Руні, 76), Вільярэал — Ольбарг — 6:3 (Росі, 28, Капдэвілья, 33, Льёрэнтэ, 67, 70, 84, Рабэр Пірэс, 79 — Саганоўскі, 19, Энэвольдсэн, 36, Юхансан, 77).

Турнірнае становішча: МЮ, Вільярэал — па 7, Сэлтык, Ольбарг — па 1.

***

Група «F»: Баварыя — Фіярэнціна — 3:0 (Клозэ, 4, Швайнштайгер, 25, Зэ Рабэрту, 90), Сьцяўа — «Алімпік» Ліён — 3:5 (Артура, 8, Гаян, 11, Пэтрэ, 45 — Кейта, 23, Бэнзэма, 33, 71, Фрэд, 90+2).

Турнірнае становішча: Баварыя — 7, Алімпік — 5, Фіярэнціна — 2, Сьцяўа — 1).

***

Група «G»: Порту — Дынама Кіеў — 0:1 (Аліеў, 27). Беларус з паходжаньня, гулец зборнай Украіны Арцём Мілеўскі выйшаў на поле ў другім тайме (на 46-й хвіліне).

Фэнэрбахчэ — Арсэнал — 2:5 (Сыльвэстар — 19‑аўтагол, Гуіса, 78 — Адэбаёр, 10, Уолкат, 11, Дзіабі, 22, Сонг, 49, Рамсі, 90+4).

Турнірнае становішча: Арсэнал — 7, Дынама Кіеў — 5, Порту — 3, Фэнэрбахчэ — 1.

5 лістапада гэтыя ўсе каманды згуляюць люстэркавыя паядынкі (г.зн. памяняюцца палямі).

***

Нагадаем, што БАТЭ ўчора ў Санкт‑Пецярбургу згуляў унічыю з «Зэнітам» — 1:1, а «Ювэнтус» у Турыне выйграў у «Рэалу» — 2:1.

Турнірнае становішча: Ювэнтус — 7, Рэал — 6, БАТЭ — 2, Зэніт — 1.

Спорт‑Экспресс назваў шанцы «Зэніту», пасьля перамогі «Ювэ» над «Рэалам», на выхад у плэй‑оф Лігі чэмпіёнаў мізэрнымі.

***

Сёньня пройдуць яшчэ восем матчаў групавога турніру:

«Барсэлёна» з Аляксандрам Глебам адправіцца ў Базэль, а данецкі «Шахцёр» прыме партугальскі «Спортынг»;

Кіпрскі «Анартосіс», яшчэ адна сэнсацыя Лігі чэмпіёнаў, згуляе ў Міляне зь «Інтэрам»; «Панацінаікас» у Атэнах — з «Вэрдэрам»;

Бардо — ЧФР (Клуж, Румынія), «Чэлсі» — «Рома»;

Атлетыка — Лівэрпуль, ПСВ — Марсэль.

Першы нацыянальны тэлеканал пачне у 21:40 трансьляцыю матчы «Чэлсі» — «Рома». У 00:10 агляд усіх матчаў дня.

Глядзі яшчэ:
І хто пасьля гэтага аўтсайдэр?
«Спорт-Экспресс»: БАТЭ - Газпром - 1:1

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0