Арганізацыя «Рэпарцёры бяз межаў» распаўсюдзіла новы рэйтынг свабоды словы ў сьвеце.

У рэйтынг уключаныя 173 краіны.

Найлепшае становішча з прэсай, згодна з рэйтынгам, у Ісьляндыі, Люксэмбургу і Нарвэгіі.
Яны дзеляць першае—трэцяе месцы, з каэфіцыентам 1,50.

4—6-я месцы ў Эстоніі, Фінляндыі, Ірляндыі (2,0),

Бэльгія; Латвія, Швэцыя, Новая Зэляндыя, Швэцыя, Славакія, Швайцарыя дзеляць 8—12‑ыя месцы (3,00).

У Беларусі — 154‑е месца (каэфіцыент 58,33).

Сьледам за намі: Емэн, Аўганістан, Экватарыяльная Гвінея, Ірак, Сірыя, Лібія, Саўдаўская Аравія, Узбэкістан, Палестынскія тэрыторыі, Лаос, Шры‑Ланка, Іран, Кітай, Віетнам, Куба, М’янма, Туркменістан, Паўночная Карэя, Эрытрэя (у яе апошняе месца, каэфіцыент 97,50).

Што да суседзяў і прочыя цікавыя краіны:

Літва -- на 16‑19‑м месцы разам з Чэхіяй, Нідэрляндамі, Партугаліяй.

Польшча разам з Паўднёвай Карэяй і Румыніяй дзеляць 48‑50‑ыя месцы. Украіна — 87‑я, Гандурас — 100‑ты, Расея — 141‑я.

Бангладэш - 136-е месца, Руанда - 145-е, Свазіленд - 147-е, Азэрбайджан - 150-е, Зімбабвэ - 151-е, Пакістан - 152-е, Самалі - 153-е.

Глядзі яшчэ:
Жанна Літвіна: Лібэралізацыі ў галіне СМІ ня бачна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?