На сёньняшніх таргах у Азіі пара эўра‑даляр упала ўзроўню 1,28 даляра за эўра.

Гэта самы нізкі курс эўрапейскай адзінай валюты зь лістапада 2006 году.

Эўра таксама абваліўся ў дачыненьні да японскай ены да самага нізкага за 4 гады значэньня.

Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў афіцыйны курс рубля да эўра на 23 кастрычніка -- 2 718 рублёў 50 капеек. Такім чынам за дзень эўра патаньнеў адразу 80 рублёў (на сёньня курс - 2 802 рублі 64 капейкі).

Курс даляра застаўся ранейшы - 2 114 рублёў. Такім чынам эўра і ў Беларусі пераадолеў мяжу ў дачыненьні да даляра - 1,3. На заўтра суадносіны даляр/эўра складаюць - 1,28595.

14 ліпеня ў Эўропе суадносіны даляр /эўра складалі 1,60, 10 жніўня -- 1,50.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0