ЗША пакуль ня бачаць неабходнасьці ў далучэньні да рашэньня Эўразьвязу аб частковым прыпыненьні візавых санкцыяў адносна беларускіх чыноўнікаў.

Пра гэта ў інтэрвію Reuters заявіў намесьнік дзяржсакратара ЗША Дэйвід Мэркель.

Спадар Мэркель адзначыў, што Вашынгтон адрэагаваў на вызваленьне палітвязьняў спыненьнем на паўгода санкцыяў адносна двух беларускіх прадпрыемстваў канцэрну «Белнафтахім» — «Лякафарба» і «Полацакшкловалакно».

ЗША мяркуюць зьмякчыць санкцыі адносна Беларусі, калі афіцыйны Менск зробіць новыя крокі, каб палепшыць сытуацыю з правамі чалавека і разьвіцьцём грамадзянскай супольнасьці.

«Адміністрацыя Буша разьлічвае цяпер на паляпшэньне становішча незалежных мэдыяў і незалежных арганізацый, да прыкладу, моладзевых», — адзначыў Д.Мэркель.

Радыё Свабода

Глядзі яшчэ:
Эўрасаюз зьняў на паўгоду візавыя абмежаваньні на Лукашэнку і яго падначаленых

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0