У Камітэце дзяржаўнай бяспекі Беларусі занепакоены сусветным фінансавым крызісам.

Пра гэта заявіў начальнік цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязей Валерый Надтачаеў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 22 кастрычніка.

Паводле яго слоў, дзякуючы прынятым у Беларусі мерам палітычнага і эканамічнага характару краіна не ўцягнута ў глабальныя працэсы, справакаваныя ў тым ліку абвальваннем фондавых рынкаў.

У тым, што крызіс закране Беларусь, прадстаўнік КДБ, мяркуючы па яго словах, не сумняваецца.
"Свет нагадвае цесную камунальную кватэру, таму наўрад ці мы зможам пазбегнуць нейкіх пабочных з'яў. У якой ступені — пажывём — пабачым", — сказаў В.Надтачаеў.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0