30 кастрычніка спаўняецца 20 гадоў з часу першай масавай акцыі ў гонар памяці продкаў «Дзяды». Што яна азначала для яе ўдзельнікаў?

Адам Глобус: «… Да гэтага ніхто ня бачыў ніколі, што беларускі народ выходзіць на мітынг пратэсту. Я сам, калі ўбачыў, колькі народу прыйшло, вельмі зьдзівіўся, таму што я асабіста ня быў гатовы да гэтага. Але, напэўна і ўся наша арганізацыя «Тутэйшыя» не была падрыхтаваная кіраваць такой вялікай і тады ў пэўнай ступені агрэсіўнай колькасьцю народу. Адпаведна праваахоўчыя органы былі перапужаныя і прымянялі спэцсродкі, не адэкватныя сытуацыі. Быў прыменены газ і дубінкі.

А яшчэ — пра тое, што гэтая падзея, на маю думку, фатальная для беларускага палітычнага жыцьця.

Таму што з нашых, такіх юначых няпэўных рук свабоды сьцяг перайшоў у рукі Беларускага Народнага Фронту, у рукі Зянона Пазьняка. І на мой погляд — гэта была памылка,
якая і дагэтуль прыносіць свае наступствы. Ну, так здарылася. Гэта ўжо гісторыя».

Цытуецца паводле Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0