У нядзелю а 9-й гадзіне вечара на плошчы Савецкай моладзь правяла флэш-моб «За Свабоду!». Каля дзясятку маладых людзей згрупаваліся ў цэнтры плошчы і сынхронна прымацавалі да сваіх грудзей значкі «Я за Свабоду». Затым таксама зладжана яны пачалі надзьмуваць каляровыя паветраныя балёнікі ў камбінацыі белы, чырвоны і зноў белы. Гэтыя своеасаблівыя букеты з балёнікаў нацыянальных колераў разам са значкамі «За свабоду» маладыя людзі прапаноўвалі мінакам. Акцыя доўжылася 15 хвілінаў, пакуль на плошчы не зьявілася міліцыя. Удзельнікі флэш-мобу, аднак, пасьпелі разыйсьціся. Дзе-нідзе ў горадзе да позьняга вечара можна было сустрэць маладыя пары і групы моладзі, якія гулялі і сядзелі на лаўках, трымаючы паветраныя балёнчыкі з прымацаванымі да іхных шнуркоў значкамі «За Свабоду!».

Гэтая акцыя ў Магілёве была падрыхтаваным флэш-мобам, які група маладых патрыётаў правяла ў падтрымку агульнанацыянальнай кампаніі «За Свабоду», абвешчанай нядаўна Аб’яднанымі дэмакратычнымі сіламі.

Віктар Войт

belngo.info
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0