Ізраiльскi салон прыгажосцi прапануе ўнiкальную паслугу — змяiны масаж. Як запэўнiваюць спецыялiсты, экзатычная працэдура дапамагае зняць боль i напружанне ў мышцах i суставах. У салоне выкарыстоўваюць неядавiтых каралеўскiх змей з Калiфорнii i Флорыды, а таксама плямiстых i малочных гадаў, кантакт з якiмi дастаўляе клiентам нязведаныя раней адчуваннi. Кошт паслугi — 70 долараў. Даўжыня змей пры гэтым залежыць ад тыпу масажу: больш буйныя здымаюць боль у мышцах спiны, а больш дробныя выклiкаюць эфект агульнага расслаблення. Многiя кажуць, што нават проста патрымаўшы ў руках змяю, пачынаюць адчуваць сябе лепш. Як адзначаюць наведвальнiкi, плаўныя рухi гадаў па спiне нагадваюць халодны кампрэс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?