Гандляваў дзiчынай чалавек, і пра гэта стала вядома работнiкам Кармянскай мiжрайiнспекцыi.

Яны i ўстанавiлi факт незаконнай здабычы лася ў паляўнiчых угоддзях Кармянскага раёна.

А калi сумесна з мiлiцыянерамi правялi агляд домаўладання непрацуючага з вёскi Сямёнаўка, знайшлi ў халадзiльнiку 10 кiлаграмаў мяса дзiчыны.

Падчас следча-аператыўных мерапрыемстваў былi ўстаноўлены яшчэ дзве асобы, што мелi дачыненне да незаконнага палявання. Яны аказалiся жывёлаводамi СВК «Нова-Зянькоўскi».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?