Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь паведамляе, што налічаная сярэдняя заработная плата ў верасьні склала 942 941 рубель (у жніўні — 938 342 рублі), рабочых і служачых — 960 430 рублёў (у жніўні — 948 939 рублёў).

Згодна са зьвесткамі Нацыянальнага статыстычнага камітэту найбольшыя заробкі ў Менску. У сталіцы сярэдні налічаны заробак у верасні склаў 1 млн 232 тыс. рублёў. Найніжэйшыя заробкі на Берасьцейшчыне (818 тыс. рублёў) ды Віцебшчыне (837,5 тыс. руб.)

Прыкладна роўныя заробкі на Магілёўшчыне і Гарадзеншчыне: 854,7 тыс. руб. і 857,4 тыс. руб. адпаведна. У Гомельскай вобласьці сярэдні налічаны заробак у верасьні склаў 898,4 тыс. руб., у Менскай вобласьці — 923 тыс.

Глядзі яшчэ:
Заробак у нафтаздабыўнай галіне — 2 000 000 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?