Віктар Ганчарэнка,
фота Юліі Дарашкевіч

«Нашаму Арцёму нядаўна споўнілася дзевяць месяцаў. Гэта час абсалютна новых для мяне адчуваньняў.

Раней не уяўляў, што можна кагосьці так моцна любіць. Гэта велізарная маленечкая радасьць усьміхаецца і цягне да цябе рукі раніцай. А ты сьпяшаешся за парог і клянеш гэтую пастаянную сьпешку. Бо разумееш: беззваротна губляеш каштоўнае і непаўторнае — шчасьце спазнаць сьвет разам з сынам, ягонымі велізарнымі вачанятамі.

Часам яны зьдзіўлена, спрасонку, глядзяць на цябе па начах, калі ты вяртаешся з чарговага выезду. Нібы зьбь нямым дакорам: тата, ты дзе быў? Напэўна і шмат сэзонаў пазьней наша першая Ліга чэмпіёнаў будзе згадвацца напйерш тым, як моцна я гэтую восень сумую па Арцёму. І па Маргарыце...

Дэтальна і ўдумліва пагаварыць з жонкай атрымліваецца ўсё больш па тэлефоне, калі мы далёка адзін ад другога. Бо тады не адхіляешся ад слухаўкі. У хаце ж не заўважаеш, як пачынаеш размаўляць на аўтамаце, пастаянна пачынаючы думаць пра нешта іншае. Потым раптам схопішся, разумееш, што не пачуў пытаньня.

Маргарыта малайчына. Яны прызвычаілася, што мае думкі могуць паляцець некуды далёка: у Барысаў, Дудзінку, а то і ў Мадрыд. Яна прыняла гэта і ставіцца да ўсяго вельмі спакойна. Толькі калі трэба данесьці да мяне нешта сапраўды важнае, папярэджвае і просіць засяродзіцца.

Я ў захапленьні ад сваёй жонкі. Бо ведаю, наколькі ёй зараз цяжэй, чым мне: адной - з Арцёмкам на руках і з маёй Лігай чэмпіёнаў - удзень і ў начы».

***

На партале Спорт-Сегодня зьявіўся новы запіс у блогу галоўнага трэнера БАТЭ.

Чытаць цалкам:
Віктар Ганчарэнка. Майстэрства і Маргарыта

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0