Томаш Пояр, фота aktualne.centrum.cz
24 кастрычніка ў Мінск з рабочым візітам прыбыў першы намеснік міністра замежных спраў Чэхіі Томаш Пояр.

Як БелаПАН паведамілі ў МЗС Беларусі, падчас візіту беларускі і чэшскі бакі абмяркуюць шляхі развіцця дыялогу Беларусі з Еўрасаюзам з улікам будучага старшынства Чэхіі ў ЕС у першым паўгоддзі 2009 года, а таксама абмяняюцца думкамі аб магчымасцях актывізацыі двухбаковага беларуска‑чэшскага супрацоўніцтва.

Нагадаем, афіцыйныя двухбаковыя кантакты паміж краінамі не ажыццяўляюцца ўжо шэсць гадоў. Прэм’ер‑міністр Чэхіі Мілаш Земан быў апошнім чэшскім палітыкам, які наведаў Мінск у 2002 годзе.

Ужо адбылася сустрэча Томаша Пояра зь лідэрамі Аб'яднаных дэмакратычных сіл.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0