Фота з сайту lyapis.com

Фота з сайту lyapis.com

Лідэр гурту «Ляпіс Трубяцкі» адказаў на пытаньні парталу lenta.ru

Сяргею Міхалку былі зададзеныя некалькі дзяяткаў пытаньняў, у тым ліку, пра музычныя прыярытэты, стаўленьне да рэлігіі, жыцьцёвыя арыенціры ды інш.

У прыватнасьці, ён адказаў на пытаньне, наколькі цяжка праводзіць канцэрты ў Беларусі

Сыстэма правядзеньня канцэртаў у Беларусі нашмат складаней, чым у любым іншым пункце планеты. Мне здаецца, што нават у Камбоджы, на Кубе ці ў Іраку канцэрт лягчэй арганізаваць, чым у Беларусі. Трэба атрымаць вельмі шмат дазволаў з розных інстанцый. Мы рабілі канцэрт у Віцебску, і давялося прадаставіць арганізатарам канцэрту сьпіс песень і кароткі зьмест кожнай зь іх. Разьмяшчаючы рэкляму, ніхто не застрахаваны ад таго, што за тыдзень да канцэрту могуць патэлефанаваць з упраўленьня культуры. Карацей, шмат ідэолягаў і ідыётаў у гэтай сыстэме…

Ці справядліва, што Дзіма Білан перамог на Эўрабачаньні?

А вось пра Дзіму Білана я наогул нічога ня ведаю І раю людзям больш зьвяртаць увагі на любых значных пэрсанажаў, няважна, хто гэта — Ганібал, Арыстоцель, Сталін, Рузвэльт, Чэрчыль, Лу Рыд ці Пітэр Гэбрыэл. Для іх намнога карысьней ведаць іх біяграфію, ведаць іх думкі. І не зьвяртаць увагі на біяграфіі Мілалка, Білана, Лявонцева, Ромы Зьвера, не купляць усю гэту белібярду і белетрыстыку, якую яны выпускаюць. Інакш, яны страцяць шмат карыснага часу. Лепш пайшлі на турніку пападцягваліся, я лічу, гэта нашмат важней.

Глядзі яшчэ:
Новы альбом «Ляпісаў» зьявіўся ў Інтэрнэце

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0