Шчырае і кранальнае прывітаньне зь Нью‑Ёрку ад экс‑гітарыста «Песьняроў» у выглядзе інструмэнтальных вэрсіяў знакавых беларускіх твораў.

«Роднае» ўмоўна можна падзяліць на дзьве часткі. Адну складаюць народныя песьні («Ой, рана на Йвана» з прысьвячэньнем Мулявіну) ды гімны Айчыны — «Пагоня», «Мы выйдзем шчыльным радамі», «Магутны Божа». Плюс гімн Эўрасаюзу — «Ода да радасьці» Бэтховэна.

Гітара Растопчына чаруе — да аранжаваньня клясыкі ён падышоў сьмела і без забабонаў, уласьцівых шмат якім інтэрпрэтатарам: «Пагоня» пасавала б у якасьці саўндтрэку да амэрыканскага вэстэрну, а ў «Купалінцы» зьмяшаліся ўсходнія ды заходнія музычныя традыцыі.

Ды яшчэ гэты прыемны блюзавы налёт у кожнай кампазыцыі. Аніводнага твору Растопчын не папсаваў сваім умяшаньнем, а толькі дадаў новых фарбаў. Яскравая музычная праца, выкананая на найвышэйшым узроўні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?