25-26 кастрычніка ў сядзібе БНФ адбудзецца зьезд моладзевай камісіі Партыі БНФ — «Моладзі БНФ». Больш за 40 дэлегатаў з 11 гарадоў Беларусі абяруць новае кіраўніцтва арганізацыі, прымуць праграмную плятформу Моладзі БНФ, а таксама будуць плянаваць дзейнасьць на будучы год. Нагадаем, старшыня арганізацыі Алесь Каліта чацьвёрты месяц знаходзіцца на службе ва Ўзброеных сілах Беларусі.

Удзел у Зьезьдзе возьмуць прадстаўнікі іншых арганізацыяў, замежныя госьці. Акрэдытацыя журналістаў на месцы. Пачатак Зьезду – 25 кастрычніка ў 14:00. Сядзіба БНФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?